29 – 30 лістапада 2023 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, прысвечаныя Году міру і стварэння. Арганізатарамі фестываля-конкурсу былі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
У фестывалі-конкурсе прынялі удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўлялі падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.
У фінале фестывалю-конкурсу – 23 лепшых праекта з усіх рэгіёнаў Беларусі (170 навучэнцаў). Адбыліся творчыя-абароны прэзентацыі праектаў па намінацыях
Музычная спадчына маёй Радзімы;
Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны;
Культурныя традыцыі і абрады роднага краю.
Дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнаграджана навучэнка аб’яднання па інтэрэсах “Васілек” Зінавенка Ксенія.
Віншуем з перамогай!
Талкач Любоў Аляксееўна, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «г.Бабруйска». Кантактны тэлефон: 8(0225)725802.